Картатэка Сталіна.

Знайдзі сваіх!

«Картатэка Сталіна» ня новы праект Свабоды. Чатыры гады таму мы ўжо публікавалі ўвесь сьпіс рэпрэсаваных. Сяргей Дубавец з дапамогай сяброў «Мартыралёгу Беларусі» апрацаваў інфармацыю пра 60 тысяч нашых землякоў (10% усіх рэпрэсаваных на Беларусі). Першакрыніца зьвестак — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Атрымаць іх удалося у той час, калі гэтая структура не была такой закрытай, як сёньня.

Мінулая вэрсія картатэкі была максымальна поўнай, але тэхнічна ня вельмі дасканалай. Мы зрабілі адмысловы пошук па палях унутры яе. Цяпер тут ёсьць адначасовы пошук і па беларускай вэрсіі, і па арыгінальным файле, складзеным на расейскай мове. Таксама мы хочам даць другое жыцьцё гэтаму праекту і ўцягнуць чытачоў у яе напаўненьне.

Для каго?

Картатэка ў новым выглядзе можа быць карыснай ня толькі для сваякоў рэпрэсаваных, але й дасьледчыкаў рэпрэсій, гісторыкаў. Для кагосьці яна можа стаць крыніцай у стварэньні свайго радаводу, бо зьмяшчае дакладныя біяграфічныя зьвесткі. Ну й нарэшце, гэта вялікая база дадзеных. Скарыстайцеся рознымі фільтрамі ды паглядзіце, у якой мясцовасьці і ў які час найбольш лютавалі рэпрэсіі. Людзей якой прафэсіі найчасьцей перасьледавалі? Картатэка дае магчымасьць паглядзець на нашу гісторыю з новай пэрспэктывы.

Што будзе?

Мы працуем далей над «Картатэкай Сталіна» і дадаем туды новыя базы дадзеных рэпрэсаваных з розных рэгіёнаў Беларусі.

Дадайце сваіх

«Картатэка Сталіна» зьмяшчае зьвесткі пра 60 тысяч чалавек. Гэта ўсяго 10% ад усёй колькасьці рэпрэсаваных у Беларусі. Разам з вамі мы можам дапоўніць гэты сьпіс. Калі вы маеце дадатковую інфармацыю пра лёсы людзей з картатэкі альбо можаце падзяліцца гісторыямі рэпрэсаваных сваякоў, пішыце нам на адрас з пазнакай «Картатэка Сталіна».

Спампаваць усю базу з інфармацыяй пра рэпрэсіі (60 000 запісаў, калонкі зь імёнамі па-расейску і па-беларуску) па спасылцы.